У выхадныя ў Беларусі захаваюцца звыклыя па апошніх днях умовы надвор’я: будзе холадна ноччу і досыць камфортна днём. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 4 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём 3–8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+6 °С, месцамі па паўночным захадзе замаразкі да −2 °С. Днём — 10–15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 17 градусаў.