Top.Mail.Ru

Прахадны бал 9,8. Пра папулярныя спецыяльнасці расказалі ў Мінскім радыётэхнічным каледжы

У філіяле БДУІР «Мінскі радыётэхнічны каледж» адбылося пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на аснове агульнай базавай адукацыі на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. 


На восем спецыяльнасцяў каледжа залічаны 315 абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі, з іх 58 — на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

«Найбольшы конкурс сярод абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах, сфарміраваўся на спецыяльнасцях «Вытворчасць вырабаў мікра- і нанаэлектронікі» і «Тэхнічная эксплуатацыя электронных прылад» — 1,8 чалавека на месца. На мэтавае навучанне самы высокі конкурс склаў 2 чалавекі на месца на спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі», — праінфармавалі ў ВНУ. 


Найвышэйшы прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм» — 9,8. 

Прыёмная кампанія ў Мінскім радыётэхнічным каледжы працягваецца. На дыстанцыйную бюджэтную форму атрымання адукацыі дакументы прымаюцца па 11 жніўня ўключна, на платную форму — па 15 жніўня ўключна, прыём замежных грамадзян — па 15 кастрычніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю