Па ініцыятыве пракуратуры Бялыніцкага раёна адменена працэдура закупкі, якая праводзілася з парушэннямі заканадаўства, на агульную суму больш за 349 тыс. рублёў, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Устаноўлена, што адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна за кошт уласных сродкаў праводзілася працэдура закупкі работ па рэканструкцыі даільнай залы. На электроннай гандлёвай пляцоўцы для ўдзелу размешчаны дакументы ў працэдуры запыту цэнавых прапаноў.
У парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні працэдуры закупкі работ па рэканструкцыі даільнай залы камісія не стваралася, палажэнне аб ажыццяўленні закупак за кошт уласных сродкаў не распрацоўвалася і не зацвярджалася.
У выніку пракуратура Бялыніцкага раёна на адрас дырэктара арганізацыі вынесла прадпісанне, у якім запатрабавала адмяніць працэдуру закупкі. Акт пракурорскага нагляду выкананы.