Top.Mail.Ru

Пракуратура Івацэвіцкага раёна выявіла парушэнні пры выкарыстанні меліяраваных зямель

Пракуратура Івацэвіцкага раёна запатрабавала ліквідаваць парушэнні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні меліяраваных зямель. Пра гэта паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.



Праверка паказала, што ў шэрагу сельгасарганізацый раёна меліяраваныя землі выкарыстоўваліся неэфектыўна. Прычынамі сталі нерацыянальнае планаванне сельскагаспадарчых работ, адсутнасць кантролю з боку кіраўнікоў арганізацый.

Нагляднае ведамства выявіла факты неэфектыўнага выкарыстання зямель пасля рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы ў 2024—2025 гадах. У прыватнасці, лугавыя землі выкарыстоўваліся не па прызначэнні — 0,7 га лугавых зямель зараслі пустазельнай расліннасцю і прастойвалі. Устаноўлены выпадкі закладкі травяных кармоў у курганы (капцы) на меліяраваных землях. Акрамя таго, зафіксаваны факт незаконнай здабычы пяску. Меліярацыйныя каналы своечасова не абкошваліся.

Пракурор Івацэвіцкага раёна ўнёс акты нагляду, а таксама ініцыяваў прыцягненне вінаватых да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці. Выкананне акта нагляду знаходзіцца на кантролі пракуратуры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю