Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з Прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам, перадае БелТА.
На парадку дня — актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Ключавыя тэмы: прамысловая кааперацыя, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, сумесныя праекты ў галіне аховы здароўя.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і М’янмай устаноўлены 22 верасня 1999 года. Наладжаны кантакты на вышэйшым узроўні: у 2025 годзе адбылося шэсць сустрэч лідараў дзвюх краін. У ліпені 2026 года Прэзідэнт Беларусі наведаў з рабочым візітам Нейп’ідо. Вядзецца рэалізацыя дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін на 2026—2028 гады.
Сёння ў Мінску пройдзе Беларуска-м’янманскі бізнес-форум. Па яго выніках чакаецца падпісанне камерцыйных дакументаў і пагадненняў.