Top.Mail.Ru

Беларусь мае намер нарасціць пастаўкі тэхнікі ў Падмаскоўе і адкрыць там мультыбрэндавы цэнтр

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой 25 лютага наведаў Маскоўскую вобласць, дзе правёў перагаворы з яе губернатарам Андрэем Вараб’ёвым. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў, паведамляе БелТА.



«З губернатарам Маскоўскай вобласці мы абмяркоўвалі вынікі фактычна мінулай пяцігодкі нашых узаемаадносін, — сказаў Дзмітрый Крутой журналістам па выніках перагавораў. — Гэты рэгіён з’яўляецца нумарам адзін для Беларусі і па тавараабароце, і па экспарце, і па імпарце тавараў. Таму падваенне росту за мінулыя пяць гадоў з улікам усіх санкцыйных абмежаванняў, абмежаванняў рынку, таму што сціснуліся цэлыя сегменты, — гэта ўсё ж такі годны, сур’ёзны вынік. І рост за мінулы год на 17 % адразу таксама варты таго, каб больш дэталёва і больш канкрэтна паабмяркоўваць, што стала асновай такіх вынікаў. Магчыма, многія з падыходаў можна было б тыражаваць і ў іншых расійскіх рэгіёнах».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю