Top.Mail.Ru

Прамысловая сфера. Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва

Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да актывізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Аляксандра Худалеева з міністрам прамысловасці і новых тэхналогій Таджыкістана Шэралі Кабірам. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, пацвердзіўшы ўзаемнае імкненне да яго далейшага развіцця і паглыблення», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі і міністр абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні пры падрыхтоўцы да міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Беларусь».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю