Top.Mail.Ru

Прапануюць стаць супрацоўнікамі і грамадскімі памочнікамі. У КДК распавялі пра новыя хітрыкі аферыстаў

У Камітэце дзяржкантролю (КДК) расказалі пра новыя хітрыкі тэлефонных махляроў, паведаміла БелТА.


«За апошнія дні ўстаноўлена некалькі фактаў, калі на грамадзян выходзілі тэлефонныя ашуканцы і прапаноўвалі ім „задэклараваць“ свае асабістыя зберажэнні, а затым перадаць іх праз кур’ераў „работнікам дзяржкантролю“. Грамадзян запалохваюць тым, што яны нібыта з’яўляюцца фігурантамі крымінальных расследаванняў ці іншых разглядаў. Каб не страціць наяўныя зберажэнні, іх нібыта трэба ў тэрміновым парадку „задэклараваць“ і перадаць на часовае захоўванне ў КДК. Пры гэтым зламыснікі выкарыстоўваюць падробленыя дакументы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія пацвярджаюць абавязковасць дэкларавання грашовых сродкаў», — расказалі ў ведамстве.

У асобных выпадках людзям прапануюць стаць супрацоўнікамі або грамадскімі памочнікамі КДК. У пацверджанне гэтага ім дасылаюць падробленыя загады Камітэта дзяржкантролю і службовыя пасведчанні. Акрамя таго, паддаўшыся на ўгаворы махляроў, грамадзяне беспярэчна выконваюць усе ўказанні «куратараў з КДК» і выкарыстоўваюцца зламыснікамі ў якасці кур’ераў пры прыёме-перадачы грошай ад іншых грамадзян, якія таксама трапіліся на гаплікі махляроў.

«Калі вам патэлефанавалі з такімі або падобнымі прапановамі і пагрозамі — спыніце размову, не рабіце ніякіх дзеянняў, паведаміце пра тое, што здарылася сваім родным ці блізкім. Работнікі КДК і іншых кантралюючых і праваахоўных органаў ніколі не прапануюць „задэклараваць“ ці перадаць ім грошы. Таксама прадстаўнікі КДК не праводзяць апытанні па тэлефоне, а таксама не вядуць расследаванне або аператыўную працу па тэлефоне. Калі пасля такога званка ў вас засталіся сумневы, паведаміце інфармацыю пра гэта ва ўпраўленне ўласнай бяспекі КДК або звярніцеся ў органы ўнутраных спраў», — падкрэслілі ў кантрольным ведамстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю