Дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку і некалькі дзён будзе працаваць у правінцыі Цзілінь, паведамілі БелТА ў аблвыканкаме.
У складзе дэлегацыі — кіраўнікі прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны і харчовай прамысловасці, машынабудавання, ВНУ. Рабочая праграма насычаная. Прадстаўнікі Гомельскай вобласці наведаюць карпарацыі, прамысловыя прадпрыемствы, прымуць удзел у бізнес-форуме, абмяркуюць з калегамі з Паднябеснай пытанні паставак гомельскай прадукцыі, прапануюць варыянты рэалізацыі сумесных праектаў.
Як падкрэслілі ў аблвыканкаме, за апошнія пяць гадоў тавараабарот Гомельскай вобласці з Кітаем вырас больш як у 2,5 раза. Аснову экспарту ў КНР складаюць цэлюлоза, мясная, малочная, кандытарская і алкагольная прадукцыя, лесаматэрыялы. З Паднябеснай у паўднёва-ўсходні беларускі рэгіён пастаўляецца інавацыйнае абсталяванне.