Англійскія вучоныя выявілі, што праца ў агародзе можа знізіць рызыку дэпрэсіі на 23 %. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле Neuroscience and Biobehavioral Reviews, вытрымку з якога прывяло выданне The Standard.
Спецыялісты ўстанавілі ўзаемасувязь паміж фізічнай актыўнасцю і псіхічным здароўем, правёўшы статыстычны аналіз шэрагу навуковых прац, прысвечаных гэтай тэме.
Падчас выканання практыкаванняў вызваляюцца эндарфіны — хімічныя рэчывы, якія паляпшаюць настрой і памяншаюць узровень стрэсу. Пры гэтым даследчыкі адзначылі, што актыўнасць павінна быць умеранай, бо практыкаванні з высокай інтэнсіўнасцю могуць, наадварот, выклікаць дадатковы стрэс. У якасці найбольш збалансаваных відаў актыўнасці вучоныя вылучылі менавіта дачныя работы, гульню ў гольф і пешыя прагулкі.
Спецыялісты дадалі, што, як аказалася, такія віды дзейнасці зніжаюць рызыку дэпрэсіі на 23 %, трывогі — на 26 %, псіхозу або шызафрэніі — на 27 %.