Top.Mail.Ru

Работа на склад недапушчальная. Сітуацыю ў прамысловасці разглядаюць ва ўрадзе

Сітуацыю ў прамысловым комплексе разглядаюць на нарадзе ў прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і канцэрнаў, а таксама дырэктараў прадпрыемстваў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


У ліку актуальных пытанняў — што перашкаджае расці больш дынамічна, якія маюцца рэзервы і што неабходна зрабіць, каб паскорыцца. Будуць разгледжаны вынікі працы за 8 месяцаў. Асаблівая ўвага — прадпрыемствам, дзе адзначана зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці.

«Работа на склад недапушчальная. Размова не толькі пра лічбы. У першую чаргу гаворка пра адказнае стаўленне кіраўнікоў», — адзначылі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю