У работу некаторых аўтобусных маршрутаў уносяцца змены на перыяд правядзення Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
172
Работа некаторых аўтобусаў зменіцца на час правядзення Еўразійскага эканамічнага форума
23.06.2025 | 16:37
Так, з 24 па 26 чэрвеня адмяняецца работа гарадскіх аўтобусных маршрутаў нумар 912Э, 962Э.
Разам з тым у гэты перыяд будзе курсіраваць часовы аўтобус № 922Э «Плошча Незалежнасці — Міжнародны выставачны цэнтр».