Top.Mail.Ru
246

Працавалі ў прамысловых маштабах. Самагоншчыкаў затрымалі ў Маладзечанскім раёне

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў у Маладзечанскім раёне супрацоўнікі міліцыі спынілі факты незаконнага вырабу спіртазмяшчальнай вадкасці, паведамляе БелТА.



Міні-прадпрыемствы па вытворчасці моцных напояў выяўленыя ў вёсках Насілава і Забалацце. У мясцовых жыхароў канфіскавана тры самагонныя апараты, каля 30 т брагі і амаль 1500 л гатовага прадукту. 

Усе трое парушальнікаў афіцыйна не працаўладкаваны, зараблялі продажам спіртнога. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. Прызначаная хімічная экспертыза выяўленай вадкасці. 

Праваахоўнікі нагадваюць: за выраб алкагольных напояў і іх паўфабрыкатаў, захоўванне апаратаў для вытворчасці пагражае штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю