Top.Mail.Ru

Працоўная начная вахта на Мінскай вуліцы імя Максіма Багдановіча

Даўжыня ўсіх мінскіх праспектаў, вуліц, завулкаў перавышае 1380 кіламетраў. Каб выразна уявіць такую лічбу скажу, што гэта нават больш, чым адлегласць ад горада да бліжэйшага ўзбярэжжа Паўночнага ледавітага акіяна. 



Вялікая адказнасць у майстроў розных спецыяльнасцей, якія сочаць за станам шматлікіх дарог беларускай сталіцы. Інтэнсіўны транспартны паток дыктуе свой графік дарожных работ на ўчастках аднаўлення асфальтабетоннага пакрыцця. Напрыклад, у цэнтры Мінска на вуліцы імя Максіма Багдановіча такіе работы праводзяць ноччу з найменьшымі перашкодамі для сутачнага трафіка. Гэта аўтатранспартная артэрыя адна з самых ажыўленых, па ёй пралеглі шматлікія аўтобусныя і тралейбусныя маршруты, едуць маршруткі і іншы транспарт.

Наш фотарэпартаж паказвае, як ноччу выглядаюць некаторыя участкі вуліцы імя Максіма Багдановіча. Тут асфальтабетоннае пакрыццё мяняюць у час, калі паток транспарту можна часова перапыніць з улікам найменьшай інтэнсіўнасці руху. Гледзячы з пешаходных тратуараў на асветленыя пражэктарамі участкі можна бачыць сучасную дарожную тэхніку і працуючых тут майстроў розных спецыяльнасцей. Начная вахта працягваецца да ранняй раніцы.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю