Top.Mail.Ru

Працоўны дэсант Мінінфарма і буйных СМІ высадзіць больш за 13 тыс. саджанцаў у Пухавіцкім раёне

Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, найбуйнейшых СМІ і выдавецкай сферы далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыцце!», перадае БелТА.


На тэрыторыі Рудзенскага лясніцтва ў Пухавіцкім раёне ўдзельнікі акцыі высадзяць больш за 10 тыс. саджанцаў алешыны і елкі на ўчастку плошчай звыш 3 га, дзе раней правялі санітарную высечку. 


Свой участак работы вызначылі і супрацоўнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва. 

«Нам прыемна, што наша інфармацыйная каманда ў 90 чалавек робіць уклад у развіццё лясной гаспадаркі. Бо лес — гэта наша багацце. Удзел у такім важным працэсе прымушае чалавека ганарыцца, ён гэтым у добрым сэнсе слова хваліцца і дае пэўны прыклад», — падзяліўся меркаваннем першы намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі.


Акцыя працягнецца ў Беларусі да 24 кастрычніка. Прыняць удзел у лесааднаўленчых работах могуць усе ахвочыя. Пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром забяспечаць лесаводы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю