Top.Mail.Ru
230

Працу ў сферы ЖКГ і транспарту прапануюць гамяльчанам на кірмашы вакансій 18 ліпеня

Кірмаш вакансій адбудзецца ў Гомелі 18 ліпеня, паведамілі БелТА ў Гомельскім гарвыканкаме.

На пытанні суіскальнікаў адкажуць на сустрэчы прадстаўнікі кадравых службаў галіны ЖКГ і транспарту. У прыватнасці, вакансіі прапануюць КЖРЭУП «Цэнтральнае», «Савецкае», «Чыгуначнае», «Сельмашаўскае», «Навабеліцкае Гомель», ГП «Чырвоны гваздзік», філіялы ААТ «Гомельаблаўтатранс» «Аўтобусны парк № 1» і «Гарэлектратранспарт», а таксама ААТ «Гомельхлебпрам».

Кірмаш вакансій пройдзе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па вул. Пралетарскай з 11.00 да 12.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю