За перыяд 14-й пяцігодкі (2021—2025 гг.) працягласць хуткасных аўтамагістраляў у краіне павялічылася да 199 тысяч кіламетраў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра транспарту КНР Сюй Чэнгуан, перадае «Сіньхуа».
Сюй Чэнгуан адзначыў, што ў названы перыяд працягласць высакахуткасных чыгунак Кітая складала больш за 50 тысяч кіламетраў, а агульная колькасць аэрапортаў — 270.
Акрамя таго, Кітай стварыў найбуйнейшую ў свеце паштовую сетку па маштабах і колькасці кліентаў, якія абслугоўваюцца, дадаў Сюй Чэнгуан.
Мікалай Літвінаў