Top.Mail.Ru
241

Праваахоўнікі папярэджваюць пра фэйкавую рассылку ва ўстановы адукацыі

Сёння на электронныя паштовыя скрыні розных устаноў адукацыі нашай краіны паступілі лісты ад імя міністра ўнутраных спраў, паведамляе БелТА.



«МУС афіцыйна заяўляе: названыя паведамленні з’яўляюцца фэйкавымі. Яны накіраваны на дыскрэдытацыю органаў улады і стварэнне панікі ў грамадстве. Выпадкаў сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі дзяцей з боку вайскоўцаў не зафіксавана. Давярайце толькі праверанай інфармацыі з афіцыйных крыніц. Абстаноўка ў Рэспубліцы спакойная і знаходзіцца пад кантролем міліцыі», — падкрэслілі ў праваахоўным ведамстве

У МУС нагадалі, што запампоўка і актывізацыя падазроных укладанняў ад невядомых адпраўнікоў, пераход па сумніўных спасылках могуць прывесці да страты доступу да акаўнтаў карыстальнікаў, устаноўцы шкоднаснага праграмнага забеспячэння або кампраметацыі персанальных дадзеных.

Таксама праваахоўнікі папярэдзілі, што за апублікаванне і распаўсюд інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, а таксама за спараджэнне панікі і распальванне міжнацыянальнай варожасці прадугледжаная крымінальная адказнасць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю