Top.Mail.Ru
265

У Індыі затрымалі «пасла» выдуманых краін: ён арандаваў дом і адкрыў фэйкавае пасольства

У прыгарадзе Дэлі паліцыя затрымала 47-гадовага Харшвардхана Джайна, які адкрыў фальшывае пасольства неіснуючых дзяржаў «Себарга» і «Вестарктыка». Мужчына арандаваў жылы дом, павесіў флагі розных краін і выдаваў сябе за дыпламата, абяцаючы грамадзянам працаўладкаванне за мяжой, піша Smartpress. by.



Як паведамілі ў паліцыі, Джайн прадстаўляўся саветнікам або паслом выдуманых краін, а таксама дэманстраваў падробленыя фатаграфіі з сусветнымі лідэрамі і дакументы нібыта ад МЗС Індыі і іншых дзяржаў. Падчас вобыску ў яго канфіскавалі фэйкавыя пячаткі, чатыры аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі і $51,5 тысячы наяўнымі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы мог мець дачыненне да адмывання грошай праз падстаўныя замежныя кампаніі. Яму прад’яўлены абвінавачанні ў махлярстве, падробцы дакументаў і выдачы сябе за афіцыйную асобу.

Для стварэння ілюзіі дыпламатычнай установы ён выкарыстаў арандаваны дом, упрыгожаны дзяржаўнымі флагамі, як гэта прынята ў пасольствах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю