Top.Mail.Ru

Прававы маніторынг пастаноў у сферы аздараўлення дзяцей праводзіцца ў Беларусі

Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва арганізуе прававы маніторынг заканадаўства ў сферы аздараўлення дзяцей, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Грамадзян просяць выказаць заўвагі па пастановах Савета Міністраў ад 15 ліпеня 2024 года № 509 «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах» і ад 3 студзеня 2025 года № 6 «Аб парадку пацвярджэння гатоўнасці лагераў да работы ў перыяд канікулаў».

Задачы прававога маніторынгу — ацэнка эфектыўнасці норм, аналіз недахопаў прававога рэгулявання, іх прычын, выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні заканадаўства і практыкі яго прымянення.

Усе зацікаўленыя могуць накіроўваць інфармацыю аб актуальнасці дакументаў, наяўнасці ў іх устарэлых і неэфектыўных норм, прабелаў, унутраных супярэчнасцей і інш.

Па пытаннях можна выказацца ў спецыяльных тэмах на Прававым форуме Беларусі па 25 снежня. Накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі і на іх не будуць давацца адказы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю