Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў манеўраных групах тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Пра гэта журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Аляксандр Вальфовіч указаў на тое, што ў адпаведнасці з задумай, зацверджанай кіраўніком дзяржавы на 2026 год, пачалася раптоўная праверка аднаго з найважнейшых элементаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — падраздзяленняў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. «Упор зроблены на праверку, верагодна, самых мабільных падраздзяленняў ведамства. Адначасова ва ўсіх групах і атрадах органаў пагранічнай службы прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць манеўраныя групы», — расказаў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі.