Top.Mail.Ru

Праверка боегатоўнасці працягваецца. На чарзе атрады народнага апалчэння

Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў атрадах народнага апалчэння па ўсёй краіне. Пра гэта журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.



«Сёння пачалася праверка аднаго з найважнейшых элементаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Кіраўніком дзяржавы пры наведванні Верхнядзвінскага раёна была пастаўлена задача: паглядзець на практыцы, ці ўсё зроблена для фарміравання і выканання задач па прызначэнні атрадамі народнага апалчэння», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Распараджэнні Прэзідэнта аб праверцы атрадаў народнага апалчэння былі ўручаны ва ўсіх абласцях Беларусі.

Распараджэнні Прэзідэнта аб праверцы атрадаў народнага апалчэння былі адначасова ўручаны старшыням усіх абласных выканкамаў. Адпаведныя дакументы Аляксандр Вальфовіч перадаў старшыні Мінаблвыканкама Аляксею Кушнарэнку. Праверка будзе ахопліваць усю вертыкаль сістэмы.


«У кожнай вобласці праверцы будзе падвергнута 2-3 раёны, у якіх некалькі сельскіх саветаў будуць непасрэдна фарміраваць атрады народнага апалчэння. Такім чынам, мы ахопім усю краіну і зразумеем, наколькі эфектыўная сістэма фарміравання і падрыхтоўкі атрадаў народнага апалчэння. Самае важнае — адпрацаваць пытанні ўзаемадзеяння з Узброенымі Сіламі па атрыманню зброі, дастаўцы боепрыпасаў, правядзення супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў МУС (якія непасрэдна на месцах кіруюць атрадамі народнага апалчэння) заняткаў па баявым зладжванні», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Пры гэтым Аляксандр Вальфовіч указаў на тое, што грамадзяне, якія ўваходзяць у склад народнага апалчэння, разумеюць, якія на іх ускладзены задачы, умеюць абыходзіцца са зброяй. «Папярэдняя ацэнка гэтага элемента сістэмы нацбяспекі паказала, што народ успрыняў стварэнне такіх атрадаў абсалютна правільна, адэкватна. Нашы грамадзяне разумеюць, што толькі ўсе разам мы зможам абараніць сваю краіну. Калі ўвесь народ гатовы стаць на абарону Радзімы, то краіну перамагчы проста немагчыма», — падкрэсліў ён.

Пасля праверкі адбудзецца даклад кіраўніку дзяржавы аб яе выніках. «Прэзідэнт усе пытанні, звязаныя з абаронай і аховай тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту нашай краіны, трымае на асабістым кантролі. Ён разумее, наколькі гэта важна ва ўмовах ваенна-палітычнага становішча, якое дынамічна развіваецца і змяняецца», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю