Маштабныя праверкі Узброеных Сіл і іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы будуць працягнутыя. Пра гэта журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.
«Мы ўжо праверылі некалькі батальёнаў Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Наперадзе, напэўна, будуць сілы спецыяльных аперацый. Сваёй праверкі яшчэ чакаюць пагранічнікі і іншыя структуры, якія яшчэ не падвергліся кантролю», — расказаў дзяржсакратар Савета Бяспекі.
Аляксандр Вальфовіч растлумачыў: падобныя мерапрыемствы неабходныя для таго, каб Прэзідэнт бачыў аб’ектыўную карціну стану структур ваеннай арганізацыі дзяржавы. «Нацыянальная бяспека для Прэзідэнта — пытанне нумар адзін, ён гэта трымае на асабістым кантролі. І ніякага падману тут быць не павінна, таму што не зусім аб’ектыўная інфармацыя паўплывае на правільнасць або мэтазгоднасць рашэнняў, якія павінен прыняць камандзір любога рангу і, несумненна, Прэзідэнт нашай краіны», — канстатаваў Аляксандр Вальфовіч.