УУС Гродзенскага аблвыканкама распрацавала чат-бот для абароны ад махляроў, які дапамагае хутка праверыць інфармацыю. Пра гэта паведамляе БелТА.
Чат-бот дапаможа за хвіліну праверыць добранадзейнасць магазінаў у «Instagram» або «Тэлеграме» па username. Памочнік дае магчымасць таксама праверыць інфармацыю аб банку-эмітэнта і краіне выпуску. «Першыя 6-8 лічбаў банкаўскай карты дазваляюць устанавіць назву банка і краіну, якая яе выпусціла. Калі вас просяць перавесці грошы на карту, вы зможаце даведацца, якой краіне яна належыць. Гэта дапаможа выявіць ашуканцаў, якія выкарыстоўваюць замежныя рахункі», — адзначылі ў міліцыі. Чат-бот дапамагае даведацца, наколькі асабістая паштовая скрыня абаронена ад узлому. У ведамстве звярнулі ўвагу, што звесткі аб добранадзейнасці акаўнтаў акумулюецца на падставе зваротаў раней падманутых грамадзян. Пры гэтым падкрэсліваецца, што адсутнасць інфармацыі па акаўнта не дае стопрацэнтнай гарантыі, што ён добранадзейны, пры здзяйсненні пакупак важна крытычна ацэньваць цану і якасць тавару, а таксама спосаб аплаты.
Ва УУС дадалі, што чат-бот можна знайсці па адпаведным запыце ў пошукавіку «Тэлеграма». А для работы ў ім трэба проста ўвесці неабходныя даныя і вынік будзе атрыманы.
«Ашуканцы пастаянна ўдасканальваюць свае схемы, і распазнаць іх становіцца ўсё больш складана. Яны выкарыстоўваюць падробленыя акаўнты, прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў або дзяржаўных органаў, абяцаюць лёгкі заробак або выйгрыш. Чат-бот — гэта надзейны памочнік у барацьбе з кіберзлачыннасцю. Ён дае аператыўную і дакладную інфармацыю, якая дапаможа прыняць узважанае рашэнне і не стаць ахвярай падману», — рэзюмавалі ва УУС.