Рабочая сустрэча па арганізацыі XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбылася ў Гродне. Пра гэта паведаміла БелТА.
У 2026 годзе горад над Нёманам зноў стане культурнай сталіцай сяброўства і адзінства — тут пройдуць фінальныя мерапрыемствы юбілейнага, XV Фестывалю нацыянальных культур.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў адзначыў гістарычную значнасць фестывалю і неабходнасць правесці яго на найвышэйшым узроўні.
Аб практычных кроках па рэалізацыі праекта паведаміў міністр культуры Руслан Чарнецкі: «На першай рабочай сустрэчы былі вызначаны першачарговыя арганізацыйныя задачы, якія патрабуюць доўгай падрыхтоўкі: размеркаванне абавязкаў, фінансаванне і прызначэнне адказных. Мэта — правесці мерапрыемства маштабна і гучна, каб пра яго даведалася не толькі ўся краіна, але і суседзі».