Top.Mail.Ru

Правілы дарожнай бяспекі пры непагадзі нагадалі ў ДАІ

Правілы дарожнай бяспекі пры непагадзі нагадалі вадзіцелям і пешаходам у галоўным упраўленні ДАІ МУС, паведамляе БелТА.


«Паводле інфармацыі Белгідрамета, сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя дажджы. У непагадзь неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць неабдуманыя манеўры, выключыць рэзкія рухі рулём, разгоны і тармажэнні. Пры пагаршэнні бачнасці ўключыце блізкае святло фар, вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал», — падкрэслілі ў ДАІ.

Вартавыя дарог таксама ўказалі, што падчас дажджу значна зніжаецца каэфіцыент счаплення колаў з дарогай, што можа прывесці да павелічэння тармазнога шляху і страты кіравальнасці. Каб пазбегнуць узнікнення аквапланавання, неабходна праязджаць лужыны на мінімальна магчымай пастаяннай хуткасці, трымаючы руль прама. «Калі з-за інтэнсіўнасці ападкаў працягваць рух немагчыма, спыніцеся па-за межамі праезнай часткі з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, знешнімі светлавымі прыборамі і перачакайце лівень», — рэкамендавалі праваахоўнікі.

Вадзіцель і пасажыры павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці да 12 гадоў — перавозіцца ў спецыяльных утрымлівальных прыладах.

«Пешаходам трэба пачынаць пераход дарогі толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі іх заўважылі і прапускаюць. Не закрывайце сабе агляд парасонам або капюшонам, адмоўцеся ад перамяшчэння на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці. У цёмны час сутак пры руху ўздоўж праезнай часткі абазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі», — рэзюмавалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю