У Беларусі праводзяць грамадскае абмеркаванне першай рэдакцыі праекта будаўнічных правіл 3.03 «Уладкаванне кантактнай сеткі гарадскога электрыфікаванага транспарту». Аб гэтым БелТА паведамілі ў РУП «Будтэхнорм».
Дакумент распрацоўваецца ўзамен ТКП 45-3.03-243-2011 «Кантактныя сеткі гарадскога электрыфікаванага транспарту. Правілы правядзення работ». Яго мэта — актуалізацыя патрабаванняў з улікам сучасных тэхналогій, метадаў будаўніцтва і гарманізацыі з дзяржаўнымі і міждзяржаўнымі стандартамі.
Спецыялістаў просяць ацаніць праект з пункту гледжання практыкі: дзе нормы будуць працаваць, а дзе створаць лішнія бар’еры. Асабліва для прадпрыемства важна атрымаць зваротную сувязь на пункты, якія цяжка рэалізаваць на пляцоўцы або ў эксплуатацыі, патрабаванні, дзе ёсць неадназначныя трактоўкі, месцы, дзе можна спрасціць кантроль без страты надзейнасці, а таксама спасылкі на сучасныя рашэнні (матэрыялы, тэхналогіі, метады кантролю), якія варта ўлічыць.
Тэрмін увядзення ў дзеянне новых правіл — канец 2027 года.