Top.Mail.Ru

Правілы змянення дат выплаты зарплаты нагадалі ў Мінпрацы

Змяненне дат выплаты зарплаты — гэта змяненне істотных умоў працы. Проста перанесці дзень выплаты нельга: неабходна захаваць устаноўленую працэдуру, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Зарплата выплачваецца не радзей за два разы ў месяц, у канкрэтныя дні, замацаваныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні і працоўным дагаворы. Фармулёўка «з ... па ...», «не пазней за...» замест канкрэтнага дня выплаты — парушэнне.

Наймальнік абавязаны пры змяненні дат пісьмова папярэдзіць работніка не пазней як за адзін месяц, заключыць дадатковае пагадненне да працоўнага дагавора, унесці адпаведныя змяненні ў калектыўны дагавор, пагадненне (пры наяўнасці), аформіць змяненні загадам або распараджэннем і азнаёміць з ім работніка пад подпіс.

У выпадку адмовы работніка ад прадаўжэння работы ў сувязі са змяненнем істотных умоў працы наймальнік абавязаны звольніць работніка і зрабіць канчатковы разлік, уключаючы выхадную дапамогу ў памеры не менш як двухтыднёвага сярэдняга заработку, а таксама выдаць працоўную кніжку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю