Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы расказаў журналістам аб сітуацыі з захаванасцю жывёлы ва ўмовах моцных маразоў, перадае БелТА.
«Гэта сапраўдная зіма, якая павінна быць кожны год у Беларусі, вельмі пазітыўна ўплывае на захаванасць пасеваў. Вядома, мы павінны быць гатовыя ў любы час і да захаванасці жывёлы. Па выніках 2025 года мы знізілі падзеж буйной рагатай жывёлы. Няхай нязначна, але ідзе тэндэнцыя да зніжэння, — заявіў Юрый Горлаў. — Мы зрабілі высновы з першых моцных замаразкаў. Зараз таксама чакаецца паніжэнне тэмпературы. Ва ўсіх рэгіёнах, ва ўсіх абласцях нашай краіны мы правялі работу над памылкамі, якія мелі месца».