Top.Mail.Ru
191

Праз БУТБ рэалізаваны рэкордны аб’ём газасілікатных блокаў беларускай вытворчасці на ўнутраным рынку

За дзве гандлёвыя сесіі заключана 31 біржавая здзелка агульным аб’ёмам амаль 63 тысячы «кубоў» на суму 7 мільёнаў рублёў — на дадзены момант рэкорд для гэтай групы тавараў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.


Дарэчы, таргі праводзіліся ў супрацоўніцтве з Беларускай цэментнай кампаніяй з мэтай забеспячэння будаўнічых прадпрыемстваў неабходнымі матэрыяламі да канца 2025 года. У таргах удзельнічала каля 40 будаўнічых арганізацый, больш за палову з іх заключылі здзелкі, выкупіўшы значны аб’ём выстаўленага тавару. Вялікую ролю адыграла гнуткая коштавая палітыка БЦК, якая з улікам набліжэння «нізкага сезона» выйшла на таргі з канкурэнтаздольнай прапановай.

Як паведамілі ў БУТБ, з пачатку 2025 года прадстаўнікі беларускага будаўнічага сектара закупілі на біржы звыш 139 тысяч «кубоў» будаўнічых блокаў, што ў 2,7 раза больш, чым у студзені — кастрычніку 2024-га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю