Top.Mail.Ru
263

«Празрыстыя правілы гульні». Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў даручыў вызначыць празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы, перадае БелТА.



Гаворачы пра развіццё крыптавалют, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі важна не ўпусціць трэнды і не страціць тэхналагічнае лідарства. «Задача дзяржавы ў такіх умовах — вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы. Гэта важна, паколькі гэта новы для краіны кірунак, — сказаў прэзідэнт. — Менавіта таму яшчэ ў 2023 годзе мною дадзены шэраг даручэнняў па забеспячэнні комплекснага рэгулявання сферы лічбавых знакаў, крыптавалют. Аднак дагэтуль узгодненых дакументаў у мяне на стале няма».

Беларускі лідар звярнуў увагу, што сёння дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў шмат у чым рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. «Зразумела, што гэта адбываецца ў рамках Дэкрэта № 8 („Аб развіцці лічбавай эканомікі“. — Заўв. БелТА)», — дадаў ён.

000023_1757056931_735620_big.jpg
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю