БПЛА ўпаў раніцай у нядзелю ў Пасвальскім раёне на поўначы Літвы паблізу вёскі Юоджаніс. Яго абломкі пашкодзілі цывільны аўтамабіль, пацярпелых не было. Па словах прэм’ера, дрон прыляцеў з тэрыторыі Польшчы і нёс узрыўчатку.
«Сёння відавочна, што FPV-дрон, па тых даных, якія мы сёння маем, украінскага паходжання. Гэта пацвярджаюць абломкі, а таксама зварот украінскага боку і інфармацыя аб тым, што падчас ажыццяўлення атакі была страчана сувязь з адным з дронаў. Верагодна, менавіта гэты робат і ўзарваўся на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Няма сумнення, што ён нёс узрыўчатку», — заявіў Міндоўг Сінкявічус.
Прадстаўнік украінскага Міністэрства замежных спраў Георгій Ціхі вымушаны быў прынесці прабачэнні Літве ў сувязі з прылётам беспілотніка ў паветраную прастору прыбалтыйскай краіны.
Паводле яго слоў, Украіна прадаставіць Літве ўсю неабходную інфармацыю для высвятлення абставінаў здарэння і прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з Вільнюсам для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні.
У сваю чаргу, літоўскі міністр абароны Робертас Каўнас заявіў, што ўкраінскі дрон не збілі, паколькі пілоты згубілі яго па прычыне... туману.
Дарэчы, у верасні чарада птушак, якую спачатку прынялі за беспілотнік, стала прычынай паветранай трывогі ў Літве. Пасля гэтага кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас заявіў, што лічыць магчымай правакацыю з боку Расіі і Беларусі на фоне 40-хвіліннай паветранай трывогі, выкліканай пералётам птушак. Міністр абароны Літвы Робертас Каўнас, у сваю чаргу, даў арміі задачу навучыцца адрозніваць небяспечныя аб’екты ад бяспечных.