На прыкладзе УП «Агракамбінат «Ждановічы» Аляксандр Турчын азнаёміцца з ходам рэалізацыі ў рэспубліцы інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве цяпліц.
Вытворчасць агародніны з тэхналогіяй дасветкі ў 2026 годзе ажыццяўляюць 10 цяплічных гаспадарак краіны на плошчы 58,2 гектары. У міжсезонны перыяд — 2025/26 вырашчана 14,4 тысяч тон агуркоў, 8,1 тысяча тон таматаў і 256,8 тон зялёных салат.

У агракамбінаце «Ждановічы» паблізу вёскі Табары рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве двух энергазберагальных цяпліц плошчай 7 гектар кожная. Першая цяпліца будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў 2026 годзе. Ужо ў лістападзе гэтага года плануецца атрымаць першую партыю таматаў, а поўны выхад на праектную магутнасць намечаны на 2027 год.


Другая цяпліца будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 2026 года. Першы ўраджай плануецца сабраць у сакавіку 2027 года. Зараз на аб’екце вядуцца падрыхтоўчыя працы: выконваецца вертыкальная планіроўка, ідуць працы пад падмуркі бака-акумулятара, склада гатовай прадукцыі, КПП, адміністрацыйна-бытавога корпуса з кацельняй. Таксама мантуюцца падмуркі і калоны пад склад гатовай прадукцыі, змантаваныя дзве трансфарматарныя падстанцыі.