Top.Mail.Ru

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыбыў У Екацярынбург з рабочым візітам

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыбыў у Екацярынбург з рабочым візітам, паведамляе БелТА.


Прэм’ер-міністр наведае міжнародную прамысловую выстаўку «ІНАПРАМ», а таксама выступіць на галоўнай стратэгічнай сесіі форуму. Акрамя гэтага, запланаваны шэраг сустрэч.

Галоўная тэма міжнароднай выстаўкі — «Індустрыя 360: вытворчасць без межаў». Асаблівая ўвага будзе ўдзелена фарміраванню гнуткіх вытворчых сістэм, што ствараюцца на стыку аўтаматызацыі, штучнага інтэлекту і адзіных індустрыяльных экасістэм.

Беларуская экспазіцыя на выстаўцы аб’яднае больш як 20 вядучых прадпрыемстваў — Беларускі металургічны завод, «Інтэграл», «Белкамунмаш», Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, «Магілёўліфтмаш» і іншыя прамысловыя флагманы. На стэндзе «Made in Belarus» прадставяць шырокую лінейку прадукцыі: ад металапракату і мікраэлектронікі да сучасных узораў электратранспарту і медыцынскага абсталявання.

Выстаўка «ІНАПРАМ» пройдзе ў Екацярынбургу з 6 па 9 ліпеня. Краінай-партнёрам у гэтым годзе выступае Інданезія.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю