Top.Mail.Ru
227

Прэм’ер-міністр: Неабходна забяспечыць канкрэтныя вынікі ў прамысловай кааперацыі

Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Еўразійскага міжурадавага савета Аляксандр Турчын сёння, 15 жніўня, падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які прайшоў у пашыраным складзе ў Чалпон-Аце (Кыргызстан).



— Неабходна забяспечыць канкрэтныя вынікі прамысловай кааперацыі, — выказаў упэўненасць Аляксандр Турчын. 

На яго думку, ва ўмовах эканамічнай кан’юнктуры, якая склалася, на першы план выходзіць стварэнне новых вытворчасцяў і кампетэнцый, якія будуць спрыяць упэўненаму росту не толькі прамысловасці, але і эканомік краін ЕАЭС у цэлым. 

— Менавіта таму Беларусь выступіла з ініцыятывай распрацоўкі адзінай праграмы развіцця кааперацыі і імпартазамяшчэння. Спадзяёмся на яе падтрымку з боку дзяржаў-членаў, — адзначыў ён. 

Прэм’ер-міністр Беларусі дадаў, што цяпер практычную абкатку праходзіць наднацыянальны механізм фінансавай падтрымкі праектаў прамысловай кааперацыі.

— Але ўзровень ужо рэалізаваных і ўнесеных на разгляд праектаў не адпавядае маштабам нашага інтэграцыйнага аб’яднання. Тут патрэбныя праекты, здольныя стаць сімваламі Еўразійскага эканамічнага саюза, — падкрэсліў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю