Top.Mail.Ru

Прэм’ер-міністр: «Пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў трэба ўлічваць меркаванне бізнесу»

Кіраўнік урада Аляксандр Турчын учора, 27 сакавіка, правёў нефармальную сустрэчу з членамі Савета па развіцці прадпрымальніцтва і прадстаўнікамі партнёрскіх бізнес-саюзаў. На парадку дня значылася бягучая сітуацыя ў эканоміцы і прыватным сектары. Аляксандр Турчын таксама пацікавіўся меркаваннем бізнесу аб вектарах развіцця ў будучай пяцігодцы.


Адкрываючы пасяджэнне савета, прэм’ер-міністр задаў вектар гутаркі:

— Адразу некалькі пытанняў, чым абумоўлена сёння наша нефармальная сустрэча. Падкрэсліваю, Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў нас узначальвае Мікалай Генадзьевіч (Снапкоў, першы віцэ-прэм’ер. — Заўв. аўт.), таму пытанне — пагаварыць аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы, бізнесе. І яшчэ вельмі важнае: наперадзе ў нас наступная пяцігодка — хацелася б абмяняцца думкамі, (даведацца. — Заўв. аўт.) ваша бачанне, тых пунктаў росту, праблем, якія нам неабходна вырашаць, каб у наступнай пяцігодцы мы зрабілі істотны крок наперад у развіцці нашай краіны.

Прэм’ер-міністр растлумачыў, што ўлада павінна абапірацца на меркаванне бізнесу ў тых ці іншых пытаннях, якія датычацца падрыхтоўкі новых нарматыўных прававых актаў, ацэнкі іх рэгуляцыйнага ўздзеяння, існуючых праблем:

— Таму я ўпэўнены, што савет будзе працаваць у патрэбным рэчышчы. І на нядаўняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння савету неабходна акумуляваць праблемы, і тыя з іх, якія патрабуюць вырашэння на ўзроўні Прэзідэнта, павінны дакладвацца ад Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

Што абмяркоўвалі на сустрэчы? З журналістамі падзяліўся дырэктар ТАА «Кіруючая кампанія «Інтэлект» Сяргей Варывода:

— Абмеркавалі меры па ўдасканальванні прадпрымальніцкай дзейнасці, якія б дазволілі зрабіць нашу эканоміку больш
эфектыўнай, наша прадпрымальніцтва — больш эканамічна развітым. Таму гаворка ішла ў асноўным аб пунктавых, а таксама сістэмных мерах па развіцці прадпрымальніцкага клімату ў краіне.

На думку суразмоўцы, вельмі важна весці дыялог паміж урадам і прадпрымальніцкімі саюзамі на этапе падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў:

— Ад гэтага якасць і эфектыўнасць нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць нашу дзейнасць, будзе толькі вышэйшай.
На сустрэчы таксама ацанілі і негатыўны ўплыў санкцыйнага ціску на Беларусь, абмеркавалі і спосабы яго мінімізацыі, якім чынам стаць паспяховымі на рынках знешніх краін.

— Нацыянальны бізнес гатовы канкурыраваць не толькі на знешніх рынках, але і на ўласным рынку з інвестарамі з дружалюбных краін і з прадпрымальнікамі, магчыма, недружалюбных краін, калі яны прымуць такое рашэнне. Мы не баімся канкурэнцыі, — запэўніў Сяргей Варывода.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю