Top.Mail.Ru

Прэм’ер-міністры Беларусі і Пакістана наведалі цэхі БЕЛАЗа

Аб тым, што Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф змяніў графік свайго візіту ў Беларусь, журналісты даведаліся ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. «Я ўдзячны Прэм’ер-міністру, што ён замест кабінетнай работы згадзіўся змяніць свой графік і накіравацца на адно з вядучых нашых прадпрыемстваў па вытворчасці велікагрузных самазвалаў. Ён там канкрэтна зможа сказаць кіраўніцтву і працоўнаму калектыву, у чым мае патрэбу Пакістан і што БЕЛАЗ павінен зрабіць для Пакістана», — расказаў беларускі лідар.


На БЕЛАЗ высокага пакістанскага госця суправаджаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Шафбазу Шарыфу паказалі музей прадпрыемства, вытворчы цэх. Убачыў ён і славуты самазвал БЕЛАЗ-75710 — герой Кнігі рэкордаў Гінеса па грузападымальнасці.

Прэм’ер Пакістана высока ацаніў узровень аснашчанасці БЕЛАЗа, якасць вырабляемай тэхнікі і падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за параду наведаць гэты завод, паведамляе БелТА. Ён выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва з прадпрыемствам будзе толькі набіраць абароты, а таксама запэўніў, што ў час наступнага візіту ў Беларусь абавязкова зазірне на БЕЛАЗ.

Па словах намесніка міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова, на цэментнае прадпрыемства Пакістана нядаўна была пастаўлена 45-тонная машына. «Сёння члены дэлегацыі на чале з Прэм’ер-міністрам азнаёміліся з тэхналагічным працэсам вырабу гэтай машыны, агледзелі мадэльны рад і зацікавіліся ў далейшым выкарыстанні нашай тэхнікі ў горназдабываючай прамысловасці Пакістана», — расказаў ён і дадаў, што Шахбаз Шарыф ужо даў распараджэнне аб тым, каб вызначыцца з патрэбамі галіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю