Top.Mail.Ru

Прэм’ера беларуска-расійскай кінастужкі «Бацька Мінай» можа адбыцца 3 ліпеня 2026 года

Прэм’ера беларуска-расійскай кінастужкі «Бацька Мінай» можа адбыцца 3 ліпеня 2026 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў рэжысёр карціны Ігар Угольнікаў, паведамляе БелТА.



Фільм можа стаць падарункам да Дня Незалежнасці. У цяперашні момант партызанская легенда на фінішы здымачнага працэсу. Драма пра народнага мсціўца Бацьку Міная ўжо прэтэндуе на званне галоўнай беларуска-расійскай стужкі 2026 года.

«Цяпер рэпеціруем сцэны, калі Бацька Мінай пераследуе здрадніка. Снегу практычна няма. Той, што ёсць у кадры, — гэта ўсё наш штучны. Мы заснежылі маленькі фрагмент нашай дэкарацыі тут, у Смалявічах, для таго, каб прайшла рэпетыцыя», — расказаў Ігар Угольнікаў.

«Беларусьфільм» ужо здымаў біяграфію партызана № 1. Ці збярэ «Бацька Мінай» брыгаду гледачоў у 20 млн, як гэта было 54 гады таму, можна будзе даведацца ў наступным годзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю