Top.Mail.Ru
112

Прэм’еру спектакля «Акадэмія свавольстваў» прадставяць у Брэсцкім тэатры драмы 28 лютага

У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы (БАТД) 28 лютага прадставяць прэм’еру спектакля «Акадэмія свавольстваў», паведаміла БелТА ва ўстанове культуры.


Брэстаўчане назвалі гэты спектакль дапаможнікам па дробных свавольствах для дзяцей і іх бацькоў. Пастаноўка распавядае павучальную гісторыю пра сяброўства і любоў. Галоўнае, што дастаткова засвяціцца толькі аднаму, каб заззялі ўсе астатнія. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам і аўтарам інсцэніроўкі з’яўляецца Яўгенія Гадун. 

«Да рэпетыцый мы прыступілі ў студзені, але падрыхтоўка да спектакля пачалася значна раней. Натхнялася я савецкім мультфільмам «Чарцяня № 13». Упэўнена, што многім знаёмы гэты сюжэт. Але паколькі мы працуем па матывах, то ад самога мультфільма застануцца, як той казаў, адны рожкі ды ножкі, — заінтрыгавала Яўгена Гадун. — У спектаклі дзеянне адбываецца ў акадэміі для чорцікаў. На ўроку настаўнік тлумачыць тэму "Любоў". У праграме закладзены такі яе сэнс: любі сябе, чхаць на ўсіх — і ў жыцці чакае цябе поспех! Але галоўны герой ніяк не можа засвоіць гэты прынцып. Замест таго, каб жадаць усім зла і думаць толькі пра сябе, ён праяўляе дабрыню». 


У казцы заахвочваюць праяву індывідуальнасці, высмейваюць эгаізм і іншыя заганы. Каманда БАТД паспрабавала зрабіць спектакль яркім і цікавым для дзяцей і дарослых. «Кожны чалавек, які прыклаў руку да стварэння спектакля, — майстар сваёй справы. З такой камандай тварыць — адно задавальненне. Глядач стаў неверагодна спрактыкаваным (асабліва дзеці і падлеткі), яго ўжо не здзівіш толькі прыгожай карцінкай. Наша задача — не проста расказаць гісторыю, а прымусіць дзяцей выключыць тэлефон і адкласці яго хоць бы на гадзіну», — заўважыла рэжысёр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю