— У Стамбуле завяршыліся перагаворы дэлегацый Расіі і Украіны. Бакі, у прыватнасці, дамовіліся аб абмене палоннымі па формуле 1000 на 1000. Як у Мінску могуць пракаментаваць вынікі сустрэчы дэлегацый?
— Пра вынікі пергавораў. Першае. Іншых вынікаў мы і не чакалі. Перагаворы, іх першы раўнд, на шчасце, адбыліся і мелі хоць нейкі вынік.
Па-другое. У цэлым у ацэнцы вынікаў гэтага раўнда мы згодныя з амерыканцамі: гэта, безумоўна, пакуль тактычны, але поспех кіраўніцтва Расіі.
— Ці гатовая Беларусь арганізаваць у сябе новы раўнд перагавораў, калі Расіі і Украіна пра яго дамовяцца?
— Што тычыцца магчымай арганізацыі наступных раўндаў перагавораў. Я падкрэслю галоўнае: Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ні цяпер. Гэта наша прынцыповая пазіцыя.
Але калі ў імя міру ў нашых суседзяў, у нашай брацкай Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодныя ўсе бакі, мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ні адна іншая краіна. Найперш таму, што гэта напрамую тычыцца і будучыні Беларусі.