- Напярэдадні знаёмства з нашай краінай пачалося з агляднай экскурсіі па Мінску. Удзельнікі наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, ГЦ «Першы нацыянальны гандлевы дом», ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» і іншыя лакацыі сталіцы.
Наперадзе — тыдзень насычанай праграмы: наведванне горадаўтваральных прадпрыемстваў, аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, месцаў баявой славы.
У прэс-туры ўдзельнічаюць журналісты з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.