Эксперты расказалі, як студэнты могуць трапіць на работу ў аздараўленчы лагер, паведамляе БелТА.
Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская падкрэсліла, што ёсць два фарматы прыёму студэнтаў на работу ў аздараўленчы лагер — у рамках педагагічнай практыкі і пасля яе, калі вырашыць застацца на іншыя змены. «У якасці выхавальніка працуюць толькі студэнты педагагічных спецыяльнасцей, але прыязджаюць яшчэ студэнты, старшакласнікі працаваць на харчаблоку — гэта абслуговы персанал. У прыватнасці, у «Зубраня» прыедзе шмат повараў з розных рэгіёнаў на практыку, а нехта і застанецца працаваць. У прынцыпе, гэта дадатковы заработак. Сёння ў кожнай установе нядрэнныя зарплаты і яны (вакансіі. — Заўвага БЕЛТА) запатрабаваны. Сёння прэстыжна працаваць у аздараўленчым лагеры», — упэўнена яна.
Дырэктар падкрэсліла, што лагеры ў кожным рэгіёне Беларусі будуць супрацоўнічаць са студатрадаўскім рухам, таму што юнакі і дзяўчаты не толькі адпрацоўваюць практыку, а мэтанакіравана ідуць у студэнцкі атрад папрацаваць. «Аздараўленчыя лагеры — гэта тыя пляцоўкі, дзе яны могуць сябе рэалізаваць», — дадала яна.
Напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе было 46 педагагічных атрадаў — 603 студэнты.
«У гэтым годзе мы ўжо атрымалі заяўку на 570 студэнтаў. Гэта тая форма, якая на самай справе неабходна. Дзеці са студэнтамі кантактуюць добра, у фармаце «роўны навучае роўнага», — рэзюмавала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.