Top.Mail.Ru
227

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе


«Дарагая Арына! Віншую з чарговай яскравай перамогай на US Open. Дзякуючы сапраўды чэмпіёнскаму характару заваявана яшчэ адна вялікая вяршыня. Перакананы, што на ўсіх кантынентах і ў любой краіне ты заўсёды адчуваеш гарачую падтрымку землякоў. Ганарымся табой і жадаем новых дасягненняў», — гаворыцца і віншаванні.

У фінале апошняга ў сезоне турніру Вялікага шлема лідар сусветнага рэйтынгу Сабаленка падолела амерыканку Аманду Анісімаву з лікам 6:3, 7:6. Цяпер у актыве 27-гадовай Сабаленкі цяпер чатыры перамогі на турнірах Вялікага шлема: па дзве на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024, 2025).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю