«Ваша цяжкая праца карыстаецца асаблівай пашанай і павагай, таму што патрабуе ад тых, хто выбраў яе сваім жыццёвым шляхам, бязмежнага самавалодання, смеласці, вытрымкі, сілы волі і высокага прафесіяналізму. Менавіта такія людзі — адважныя, надзейныя, падрыхтаваныя — здабываюць карысныя выкапні ў нетрах нашай зямлі, забяспечваюць прадуктовую бяспеку, нарошчваючы экспартны патэнцыял», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны, якія заклалі традыцыі непарушнага шахцёрскага брацтва і перадалі іх новым пакаленням калійшчыкаў, якія з гонарам працягваюць справу бацькоў і дзядоў.
«Перакананы, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў „Беларуськалія“ выканае ўсе задачы, якія стаяць перад айчыннай горназдабыўной галіной», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам прадпрыемства здароўя, шчасця і заваявання новых працоўных вяршынь.