Гэта амерыканскі штотыднёвы часопіс і інфармацыйны партал, які мае 30 мільёнаў чытачоў па ўсім свеце, большасць з якіх жыхары ЗША. Time не раз прызнаваўся самым аўтарытэтным і папулярным выданнем у свеце.
Інтэрв’ю яшчэ не паспела выйсці, а ўжо выклікала рэзананс. Назва СМІ, а таксама імя інтэрв’юера да выхаду размовы не раскрываліся. Такая была просьба самога часопіса — каб захаваць інтрыгу і эксклюзіўнасць матэрыялу. Гутарку з беларускім лідарам правёў журналіст і пісьменнік Сайман Шустэр. Аляксандр Лукашэнка сабе не здрадзіў і ў размове з журналістам быў шчырым і адкрытым, публічна адказаў на пытанні, якія цікавяць многіх. Тым больш, што тэмы былі вострыя і актуальныя.