Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 15 асуджаных. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 студзеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Памілаваныя пяць жанчын і трое мужчын, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. У пецярых з іх ёсць дзеці, Адна жанчына цяжарная.
Памілаваныя таксама сем чалавек (у тым ліку тры жанчыны), асуджаных за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Шэсць з іх здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. У аднаго асуджанага, які здзейсніў злачынства ў дарослым узросце, выяўлена анкалагічнае захворванне.
За апошні год на падставе прынцыпаў гуманнасці Прэзідэнт Беларусі памілаваў 293 чалавекі (у іх ліку — 89 жанчын, 17 чалавек, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце).
«Кожнае памілаванне-гэта праява міласэрнасці, шанец вярнуцца да нармальнага жыцця і стаць законапаслухмяным членам грамадства», — адзначылі ў прэс-службе.
Фота БелТА