Top.Mail.Ru
174

Прэзідэнт Беларусі заявіў аб падтрымцы беларускім бокам легітымнага права Ірана на развіццё мірнага атама

У размове з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Ірана Аляксандр Лукашэнка  звярнуў увагу на вострую тэму.



«Не магу пакінуць без увагі вельмі напружаную сітуацыю пасля новага вітка ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам, што прывяло да прамога ўключэння ў канфлікт ЗША. Сілавое супрацьстаянне — сур’ёзная пагроза рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў сувязі з нанясеннем удараў па інфраструктуры Ірана, у тым ліку і ядзернай, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ. Мы падтрымліваем легітымнае права Ірана на развіццё мірнага атама. Упэўнены, для дасягнення трывалага міру важна ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія могуць справакаваць новую эскалацыю. Мудрасць і дальнабачнасць павінны ўзяць верх над эмоцыямі і прадузятасцямі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар яшчэ раз падзякаваў Масуду Пезешкіяну за плённы дыялог. «Памятайце, што вы і ўсе нашы іранскія сябры — заўсёды доўгачаканыя і самыя дарагія госці ў Беларусі», — рэзюмаваў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю