Top.Mail.Ru

Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў для замацавання новых дамоўленасцей з Расіяй — Турчын

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў для замацавання новых дамоўленасцей з Расіяй. Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае БелТА.


Як адзначыў прэм’ер-міністр, мінулы тыдзень прайшоў пад знакам беларуска-расійскага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзянісам Мантуравым. Аляксандр Турчын у сваю чаргу правёў перагаворы ў Санкт-Пецярбургу са старшынёй праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам, а ў Мінску — з Дзянісам Мантуравым.

«Фактычна кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ўрадамі Беларусі і Расіі. Парадак дня быў вельмі шырокі — гэта і супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыя сумесных інтэграцыйных праектаў, пытанні супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Прэзідэнтам быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў для фіналізацыі дамоўленасцей, іх замацавання, а таксама па далейшаму нашаму ўзаемадзеянню. Сітуацыя ў эканоміцы складаная, але кіраваная. Мы бачым, што трэба рабіць. Думаю, што ўсе перспектывы паспяхова скончыць гэты год у нас ёсць», — сказаў прэм’ер-міністр.

У Мінску 1 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, на парадку дня будзе шырокі пералік пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. «Гэта штодзённая работа, якая ідзе пастаянна, узнікаюць новыя пытанні, мы іх вырашаем», — адзначыў Аляксандр Турчын.

«У цэлым я ахарактарызаваў бы бягучы стан беларуска-расійскіх адносін вельмі пазітыўна. Нам фактычна па ўсіх пытаннях удалося дамовіцца. Думаю, што на сярэднетэрміновую перспектыву гэтыя дамоўленасці будуць замацаваны і мы будзем іх паспяхова рэалізоўваць», — сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада.

Аляксандр Турчын адзначыў і пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы.

«Мы бачым рост ВУП за сем месяцаў. Фактычна ўсе галіны эканомікі выйшлі на дадатную дынаміку. Думаю, што пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы будуць прадаўжацца. Мы з асцярожным аптымізмам глядзім на заканчэнне гэтага года і пачатак наступнага», — сказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў няпростую сітуацыю з лагістыкай. «Сёння падзеі ў свеце, безумоўна, адбіваюцца на нашых суб’ектах гаспадарання, перш за ўсё на экспартных пастаўках. Даводзіцца недзе шукаць альтэрнатыўныя маршруты, узнікаюць цяжкасці. Але мы для таго і ёсць, каб гэтыя пытанні вырашаць. Узнікаючыя цяжкасці трымаюць нас у тонусе пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Прамысловасць пад пастаянным кантролем, па выніках сямі месяцаў выйшла ў плюс

«Як і ў цэлым у эканоміцы, сітуацыя ў прамысловасці неаднародная. Ёсць цэлы шэраг галін прамысловасці, якія дастаткова паспяхова працуюць у няпростых умовах. Аднак машынабудаўнічая галіна сёння мае праблемы па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах. Але мы фактычна ў штодзённым рэжыме дапамагаем нашым прадпрыемствам, дзесьці падстаўляючы плячо. аптымізацыя затрат і зніжэнне сабекошту прадукцыі, імі зроблены. Толькі ў гэтым выпадку мы недзе ідзем насустрач, дапамагаючы ў тых ці іншых пытаннях», — сказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што па выніках сямі месяцаў прамысловасць выйшла ў няхай невялікі, але плюс. «І мы бачым, што гэта тэндэнцыя будзе далей прадаўжацца. Аднак у нас няма абсалютна ніякай самазаспакоенасці. Прамысловасць — адна з найважнейшых галін нашай эканомікі. Яна знаходзіцца пад нашым пастаянным кантролем. Мы бачым тыя праблемы, якія нам трэба вырашаць, і стараемся гэта рабіць», — падкрэсліў прэм’ер-міністр. Умовы нашай падтрымкі: прадпрыемствы павінна нам даказаць, што ўсе меры, у тым ліку істотная аптымізацыя затрат і зніжэнне сабекошту прадукцыі, іми зроблены. Толькі ў гэтым выпадку мы недзе ідзём насустрач, дапамагаючы ў тых ці іншых пытаннях«, — сказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што па выніках сямі месяцаў прамысловасць выйшла ў няхай невялікі, але плюс. «І мы бачым, што гэта тэндэнцыя будзе далей прадаўжацца. Аднак у нас няма абсалютна ніякай самазаспакоенасці», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю