Top.Mail.Ru
460

Прэзідэнт Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала прыбыў з візітам у Беларусь

Самалёт кіраўніка афрыканскай дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.


Прэзідэнт Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала прыбыў з візітам у Беларусь, перадае БелТА.

Каля трапа самалёта Умару Сісоку Эмбала сустрэў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.
  • Як паведамлялася, у сакавіку прэзідэнты Беларусі і Гвінеі-Бісаў правялі тэлефонную размову. Умару Сісоку Эмбала патэлефанаваў кіраўніку беларускай дзяржавы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
«Адбылася размова па ўсім комплексе двухбаковых адносін і напрамках, па якіх бакі зацікаўлены развіваць узаемадзеянне. Аляксандр Лукашэнка і Умару Сісоку Эмбала таксама абмеркавалі дэталі запланаванага візіту лідара Гвінеі-Бісаў у Беларусь», — паведамляла прэс-служба беларускага лідара.
  • А ў лістападзе 2024 года кіраўнікі дзяржаў правялі кароткую сустрэчу ў Баку — на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату.
Умару Сісоку Эмбала будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі з 6 па 8 мая. Затым, паведамляюць інфармагенцтвы, ён накіруецца ў Маскву, дзе прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне Вялікай Перамогі. Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая таксама будзе прысутнічаць на парадзе на Краснай плошчы ў Маскве.
  • Гвінея-Бісаў невялікая дзяржава на заходнім узбярэжжы Афрыкі, мяжуе з Сенегалам і Гвінеяй. Гэта былое каланіяльнае валоданне Партугаліі, незалежнасць краіны была абвешчана 24 верасня 1973 года.
Савецкі Саюз дапамагаў Гвінеі-Бісаў у стварэнні рыбапрамысловага флоту, будаўніцтве рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Пры садзейнічанні СССР пабудавана некалькі дызельных электрастанцый, у краіне працавалі савецкія ўрачы, геолагі, ваенныя спецыялісты, у савецкіх ВНУ праходзілі навучанне бісайскія студэнты.
  • Цяперашняга Прэзідэнта Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала называюць прадстаўніком новай генерацыі лідараў у Афрыцы. У 2016-2018 гадах ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Гвінеі-Бісаў, і за час знаходжання на пасадзе змог падняць ВУП, забяспечыў рост эканомікі, а таксама змог знізіць інфляцыю. Стыль праўлення Умару Сісоку Эмбала празвалі «эмбалізмам», засяроджаным на дэмакратыі, парадку, дысцыпліне і развіцці, барацьбе са злачыннасцю.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю