Для Гвінеі-Бісау вялікі інтарэс уяўляе каласальны вопыт Беларусі ў аграпрамысловым комплексе.
Кіраўнік афрыканскай дзяржавы ў пачатку сустрэчы адзначыў, што яму вельмі прыемна знаходзіцца ў Беларусі. Ён расказаў, што інфармаваны аб краіне і яе магчымасцях у розных сферах, у тым ліку дзякуючы некалькім папярэднім сустрэчам з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама зносінам, як падкрэсліў Умару Сісоку Эмбала, з агульнымі сябрамі з Расіі і іншых краін постсавецкай прасторы.
«Мы ведаем, што Беларусь назапасіла каласальны вопыт не толькі ў ваеннай сферы, але і ў аграпрамысловым комплексе. Мы хацелі б скарыстацца гэтым вопытам і такім чынам адкрыць своеасаблівыя дзверы ў будучыню, — заявіў Прэзідэнт Гвінеі-Бісау. — Я вельмі разлічваю на супрацоўніцтва з Беларуссю — нашым даўнім партнёрам, з якім мы можам развіваць эканамічныя адносіны на розных узроўнях».